Крыпта св. Леанарда

«Апоўдні 19 кастрычніка 1817 года ў былой езуіцкай царкве Залатурна адбылося першае пахаванне Тадэвуша Касцюшкі. У выніку таго, што навіны аб яго смерці хутка распаўсюджваліся, памінальныя службы былі праведзены на тэрыторыі Польшчы. Яго забальзамаванае цела было захавана ў склепе царквы Залатурна. У 1818 годзе цела Касцюшкі было перавезена ў Кракаў і дастаўлена ў царкву Святога Фларыяна 11 красавіка 1818 года. 22 чэрвеня 1818 года або 23 чэрвеня 1819 года (даныя адрозніваюцца) пад Звон Жыгімонта і стральбу з гармат цела было змешчана ў склеп у Саборы Святых Станіслава і Вацлава, пантэоне польскіх каралёў і нацыянальных герояў. Унутраныя органы Касцюшкі, якія былі выняты падчас бальзамавання, былі асобна пахаваныя на могілках у Цухвіле, побач з Залатурнам, і застаюцца там па сённяшні дзень. У 1820 годзе побач з польскай мемарыяльнай капліцай быў усталяваны вялікі памятны камень. Яго сэрца не было пахавана з іншымі органамі і, замест таго, было захавана ў скрыні ў польскім музеі ў Раперсвіле, Швейцарыя. Сэрца Тадэвуша Касцюшкі, разам з астатняй часткай уладанняў музея, у 1927 годзе было рэпартрыявана ў Варшаву і зараз знаходзіцца ў капліцы ў Каралеўскім палацы.» (be.wikipedia.org)

© 2016—2018