«У 1914 г. рэдакцыя «Нашай Нівы» пераехала ў будынак па Віленскай, 29 (цяпер Vilniaus, 14). Рэдагаваў газету ў гэты час Янка Купала, які жыў пры рэдакцыі, аб чым сведчыць мемарыяльная шыльда злева ад брамы. Уваход у памяшканне рэдакцыі знаходзіўся ў двары, куды візітанты траплялі праз браму.» (vilnia-by.com)