«Дзве мемарыяльныя шыльды пазначаюць былыя адрасы эпахальнай газеты “Наша ніва”. У 1911–1913 гг. рэдакцыя займала дом на рагу вул. Завальнай, 7 і Малой Пагулянкі (сённяшнія Pylimo, 5/K.Kalinausko, 2). Пры рэдакцыі разам з жонкай, літоўскай пісьменніцай Марыяй Іванаўскайце-Ластаўскене, жыў сакратар «Нашай Нівы» Вацлаў Ластоўскі — аўтар «Кароткай гісторыі Беларусі», дзяржаўны дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым сведчыць мемарыяльная дошка.» (vilnia-by.com)