Надмагілле мінскай князёўны Соф’і Валадараўны
Надмагілле мінскай князёўны Соф’і Валадараўны

«Сафія Валадараўна (каля 1140 — 5 мая 1198) — княжна менская, каралева дацкая.

Сафія ўзяла шлюб (23.10.1157) з дацкім каралём Вальдэмарам I, запісы пра шлюб ёсць у летапісе XII ст. «Славянская хроніка» Арнольда з Любека, а таксама ў Саксона Граматыка. Палітычны кантэкст гэтага шлюбу, як і сувязі полацка-менскіх князёў праз Сафію з дынастыямі герцагаў Браўншвейгскіх і ландграфаў Цюрынгскіх, не вывучаны. Сафія прымала актыўны удзел у тагачасным грамадскім жыцці Даніі. У Сафіі было два сыны і шэсць дачок. Аўдавеўшы ў 1182 годзе, Сафія ў 1184 годзе выйшла замуж за Людвіга III, ландграфа цюрынгскага, аднак у 1190 годзе развялася з ім і вярнулася ў Данію. Пахавана побач з Вальдэмарам I у каралеўскай пахавальні Рынгстэда. Ёсць два яе пазнейшыя партрэты (1580, 1757).

Рускімі летапісамі не згадваецца, вядомая толькі з заходніх крыніц — сачынення Саксона Граматыка, «Сагі пра Кнютлінгаў», генеалогіі дацкіх каралёў, «Агляду саг пра дацкіх канунгаў», зводу саг «Прыгожая скура», дацкіх аналаў. Некаторыя скандынаўскія крыніцы даюць яе імя скажоным — Суфія, Сіфія. Месца нараджэння невядомае. Паходжанне княжны было дыскусійным у гістарыяграфіі, традыцыйна лічыцца, што Сафія дачка Валадара Глебавіча і Рыксы, дачкі Баляслава Крывавустага, найболей аргументавана гэта даведзена Я. Галенам. Баўмгартэн і Пашута меркавалі, што Сафія дачка Уладзіміра Усеваладавіча, але ў гэтым выпадку трэба дапусціць, што Вальдэмар узяў шлюб з пляменніцай. Падрабязны агляд пунктаў гледжання на паходжанне Сафіі змешчаны ў працах Т. Джаксан.»
(be.wikipedia.org)

© 2016—2018