першая старонка   А  Б  В  Г  Д  Дз  Дж  Е  Ё  Ж  З  І  Й  К  Л  М  Н  О  П  Р  С  Т  У  Ф  Х  Ц  Ч  Ш  Э  Ю  Я   усе помнікі   карта   
замкі  храмы-крэпасці  манастыры  цэрквы  касцёлы  кальвин. зборы  сінагогі мячэці кірхі  драўл. дойлідства  ратушы  дварцы  сядзібы
стаг.: XI–XV  XVI  XVII  XVIII  XIX  XX   стылі: готыка  рэнесанс  барока  ракако  класіцызм  рэтра-рускі  неараманскі  неаготыка  мадэрн

Мінская вобласць, Слуцкі раён, вёска
Замосце
Касцёл св. Барбары.  1620 г.
Фотагалерэі:  Знешні выгляд  Інтэр'еры ;   Усе фота (13 шт.)

Стыльрысы рэнесанса і ранняга барока
Матэрыялцэгла
Фундатар-будаўнікіАндрэй Самуіл Вінка-Ратамскі
Статускасцёл
Становішчадзейнічае
Дата фотаздымкаў14.04.2002

Кароткая храналогія:
1620 г. (1649?)пабудаваны Андрэем Самуілам Вінка-Ратомскім, верагодна, як кальвінскі збор
2-я пал. XVII ст.пры касцёле дзейнічае місія езуітаў
1865 г.пераасвячоны ў праваслаўную царкву
1917—90 гг.выкарыстоўваўся як клуб, крама, склад
1990 г.перададзены католікам, адрэстаўраваны
зараз (2004 г.)касцёл дзейнічае

Касцёл у Замосці, што ў 10 км ад Слуцка, — адзін з найбольш загадкавых старажытных помнікаў Беларусі. Па сутнасці, аб ім практычна няма ніякіх дакладных звестак. На гэтым фоне асабліва здзіўляе тое, што захавалася імя яго стваральніка — пабудаваў храм мясцовы шляхціц Андрэй Самуіл Вінка-Ратамскі. А вось далей ідуць у асноўным адны здагадкі, версіі і пытанні. Пачынаючы з таго, што вучоныя па сённяшні дзень не могуць прыйсці да адзінай думкі, які менавіта храм будаваў гэты шляхціц з незвычайным імем: касцёл езуітаў (па некаторых звестках іх місія дзейнічала тут у XVII стагоддзі) ці кальвінскі збор?

Старажытны храм стаiць у цэнтры вескi
Знешні выгляд, які захаваўся, прамых падказак не дае. Апсідная частка, хаця і не зусім звычная, але прысутнічае, што для збора цалкам не характэрна. У той жа час масіўныя, строгія і лаканічныя агульныя формы, у якіх спалучаюцца стылі рэнесансу і ранняга барока, дыстанцыруюць яго і ад традыцыйных касцёлаў, у чымсьці нагадваючы пратэстанцкія храмы з іх абарончымі рысамі. Апошнім часам многія спецыялісты ўсё ж такі прытрымліваюцца версіі, што храм будаваўся як кальвінскі збор. Доктар мастацтвазнаўства Т. Габрусь, напрыклад, ускосна падмацоўвае гэту гіпотэзу тым, што да 1669 года Слуцкім княствам валодаў князь Багуслаў Радзівіл, які кіраваў евангелісцкай абшчынай у ВКЛ. З'яўленне пры ім у непасрэднай блізкасці ад Слуцка гэтакіх непрымірымым барацьбітоў з пратэстанцтвам, як езуіты, малаверагодна. Хутчэй за ўсё, яны атабарыліся тут не раней другой паловы XVII стагоддзя. Магчыма тады і адбылося пераасвячэнне кальвінскага збору ў касцёл.

У касцёле толькi нядаўна адбыўся рамонт
Увогуле, так гэта ці не, але храм дзейнічаў як касцёл да 1865 года, пасля чаго па традыцыі тых часоў быў перададзены расійскімі ўладамі праваслаўным і пераўтвораны ў царкву (была таксама зачынена, але ўжо савецкімі ўладамі хутка пасля рэвалюцыі). Значны перыяд мінулага стагоддзя храм выкарыстоўваўся, як адзначана ў даведніках, "для культурных і гаспадарчых патрэб" — г. зн. быў клубам, крамай, складам... У канцы 1980-х, у перыяд дзяржаўнага рэлігійнага рэнесансу, быў вернуты найбольш спрадвечным нашчадкам — католікам, якія за некалькі гадоў аднавілі яго да стану, прыдатнага для правядзення набажэнстваў.

На момант нашых апошніх фотаздымак у Замосці ў сярэдзіне храма яшчэ стаяў пах нядаўняга рамонту. Інтэр'ераў, як гэткіх, яшчэ не было, а традыцыйныя лаўкі для вернікаў пакуль замянялі пастаўленыя ў рад крэслы. Галоўным клопатам мясцовага ксяндза, па яго прызнанню, былі тады пошукі мастака, які б належным чынам за маючыя сродкі ўзяўся аформіць касцёл. Хочацца спадзявацца, што зараз гэтых праблем ужо не існуе, і таму здымкі нейкім чынам састарэлі. Калі так, то гэта добра.


Фотагалерэі:  Знешні выгляд  Інтэр'еры ;   Усе фота (13 шт.)