«Помнік заснавальніку Вільні вялікаму князю літоўскаму Гедыміну быў адкрыты на Кафедральнай плошчы ў 1996-м (скульптар Вітаўтас Кашуба). Паводле легенды, упаляваўшы на высокай гары тура, Гедымін сасніў вешчы сон, у якім убачыў вялізнага ваўка на гары, пасля чаго і збудаваў на гэтым месцы горад. Мураваны замак у Вільні, куды Гедымін перанёс сваю рэзідэнцыю з Наваградка, з’явіўся не пазней за 1320 год. Каля 1321 году Гедымін пабудаваў у Вільні касцёл для манахаў-францысканцаў, пачаўшы запрашаць рамеснікаў і купцоў з Заходняй Еўропы.» (vilnia-by.com)