першая старонка   А  Б  В  Г  Д  Дз  Дж  Е  Ё  Ж  З  І  Й  К  Л  М  Н  О  П  Р  С  Т  У  Ф  Х  Ц  Ч  Ш  Э  Ю  Я   усе помнікі   карта   
замкі  храмы-крэпасці  манастыры  цэрквы  касцёлы  кальвин. зборы  сінагогі мячэці кірхі  драўл. дойлідства  ратушы  дварцы  сядзібы
стаг.: XI–XV  XVI  XVII  XVIII  XIX  XX   стылі: готыка  рэнесанс  барока  ракако  класіцызм  рэтра-рускі  неараманскі  неаготыка  мадэрн

Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, вёска
Жодзішкі
Троіцкі касцёл.  1612 г.
Фотагалерэі:  Знешні выгляд  Унутры касцела  Агароджа ;   Усе фота (21 шт.)

Стыльрэнесанс
Матэрыялцэгла
Пры пабудовекальвінскі збор
Статускасцёл дзейнічае
Даты фотаздымкаў12.07.2003, 18.06.2004

Кароткая храналогія:
1600—12 гг.пабудаваны як кальвінскі збор
1820 г.перабудаваны ў касцёл
1886 г.вакол касцёла пабудавана каменная агароджа
1902—04 гг.прыбудаваны бакавыя капліцы
1915—17 гг.падчас першай сусветнай вайны часткова пашкоджаны, у будынку размешчаны нямецкі шпіталь, затым швейная фабрыка
1924 г.адноўлены
зараз (2004 г.)

касцёл дзейнічае
Першапачаткова гэты храм, пабудаваны як кальвінскі збор на высокім беразе Віліі, быў звернуты ўваходам на раку. Як і на­ле­жыць пратэстанцкаму храму, формы яго бы­лі вельмі стрыманымі. У той час ён нечым на­гад­ваў кальвінскі збор у Заслаўі: над ува­хо­дам вы­цяг­нутага ў даўжыню будынка ўзвышалася масіўная вежа.

З пачаткам Контррэфармацыі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага для кальвіністаў у Жодзішках пачаліся цяжкія часы. У XVIII стагоддзі тут пасяліліся езуіты, найбольш актыўныя барацьбіты з пратэстанцтвам. Яны пабудавалі касцёл (не за­ха­ваў­ся), мураваны калегіум непадалёку ад збора і раз­гар­нулі та­кую бурную дзейнасць, што пад іх націскам кальвіністы хутка былі вымушаны пакінуць Жодзішкі. Між іншым, езуіты за­тры­ма­ліся тут не намнога больш: у XVIII стагоддзі іх ордэн часова перастаў існаваць.

Храм жа працягваў дзейнічаць як прыходскі, і ў 1820-х ён быў перабудаваны ў касцёл. Перш за ўсё, згодна каталіцкім па­тра­ба­ван­ням, будынак пераарыентавалі так, каб яго ал­тар­ная частка была звернута на Захад, у бок Святога Прастола. Такім чынам, храм быццам бы перавярнулі: алтар апынуўся там, дзе спачатку быў уваход, які, адпаведна, размясціўся цяпер на процілеглым баку. Вежа пасля перабудовы апынулася над алтаром, што было вельмі нечаканым. Сёння яе на гэтым месцы ўжо няма, але прытрымліванне архітэктурных традыцый тут ні пры чым: масіўная вежа была разбурана падчас першай сусветнай вайны, калі ў гэтых месцах ішлі жорсткія баі. Цяпер аб ёй нагадваюць толькі рэшткі магутных контрфорсаў па баках ад замураванага былога ўвахода ды фотаздымкі пачатку мінулага стагоддзя.

У касцёле
Дарэчы, тады ж, у першыя гады ХХ стагоддзя, да касцёла былі прыбудаваны дзве бакавыя капліцы і ён набыў форму тра­ды­цый­нага крыжа. Стратай старой башні не абмежаваліся вы­пра­баванні, якія наступілі для касцёла ў час сусветнай вай­ны. Касцёл перастаў дзейнічаць, немцы размясцілі ў яго сценах спачатку шпіталь, а затым і швейную фабрыку. Зноў дзей­ні­чаць храм пачаў толькі пасля рамонту ў пачатку 1920-х гадоў. Сёння касцёл у Жодзішках стварае ўяўленне нейкай ня­пра­віль­насці, архаічнасці. Цікавасць уяўляюць яго інтэр'еры: драў­ля­ныя хоры, скульптуры, жывапіс, выкананы ў 1937 г. мастаком П. Сергіевічам. Ёсць і некалькі каштоўных абразоў, сярод якіх шануемы абраз Божай Маці Жодзішкаўскай.

Троіцкі касцёл, безумоўна, з'яўляецца дастаткова цікавым помнікам архітэктуры і культуры са шматлікімі адбіткамі часу, скрозь якія ён прайшоў.


Фотагалерэі:  Знешні выгляд  Унутры касцела  Агароджа ;   Усе фота (21 шт.)