першая старонка   А  Б  В  Г  Д  Дз  Дж  Е  Ё  Ж  З  І  Й  К  Л  М  Н  О  П  Р  С  Т  У  Ф  Х  Ц  Ч  Ш  Э  Ю  Я   усе помнікі   карта   
замкі  храмы-крэпасці  манастыры  цэрквы  касцёлы  кальвінскія зборы  сінагогі мячэці кірхі  драўлянае дойлідства  ратушы  дварцы  сядзібы
стагоддзі: XI–XV  XVI  XVII  XVIII  XIX  XX   стылі: готыка  рэнесанс  барока  ракако  класіцызм  рэтра-рускі  неараманскі  неаготыка  мадэрн

Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, вёска
Белая Царква
Троіцкая царква.  1599 г.
Фотагалерэі:  Усе фота (16 шт.)

Стыльранняе барока
Матэрыялцэгла
ФундатарБагдан Сапега
Пры пабудовеуніяцкая царква
Становішчапаўразбурана
Дата фотаздымкаў08.09.2002

Кароткая храналогія:
1599 г. (пач. XVII ст.?)пабудавана на сродкі Багдана Сапегі як уніяцкая царква (дзейнічала згодна Фларэнційскай уніі)
XVII ст.праведзены рамонт
XIX ст.перададзена праваслаўным
1930-я гг.зачынена, разбурана
зараз (2004 г.)знаходзіцца ў паўразбураным стане

Царкву, якая стаіць на высокім беразе возера, відаць ужо за некалькі кіламетраў ад вёскі. Нягледзячы на велічнасць збудавання на пагорку, адразу кідаецца ў вочы, што гэта, на жаль, толькі руіны.

Гэты вельмі цікавы як з мастацкага, так і з гістарычнага пункту гледжання храм быў пабудаваны тут на сродкі Багдана Сапегі ў 1599 годзе або ў самым пачатку XVII стагоддзя ў архітэктурным стылі барока, які ў той час толькі пачынаў сваё трыумфальнае шэсце на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

У даведніку аб праваслаўных храмах Беларусі ўказваецца, што царква была пабудавана на месцы драўлянай царквы XVI ст. пры базыльянскім манастыры. Аднак, як вядома, ордэн базыльян атрымаў распаўсюджванне на тэрыторыі сучаснай Беларусі толькі ў XVII стагоддзі, пасля прыняцця Брэсцкай уніі (1596 год). Тым не менш, гэта не памылка, а хутчэй недакладнасць інфармацыі, за якой хаваецца вельмі цікавы для Беларусі факт. Верагодна, больш дакладна было б напісаць не "базіліянскі", а "уніяцкі" манастыр.
Царква стаіць на пагорку над возерам
Звычайна гэта сінонімы, але ў дадзеным выпадку паміж імі існуе істотная розніца. Справа ў тым, што па некаторых крыніцах уніяцкі манастыр у Белай Царкве быў сапраўды заснаваны ў пачатку XVI стагоддзя, але дзейнічаў ён не згодна Брэсцкай, а больш ранняй Фла­рэн­ційскай уніі, прынятай яшчэ ў 1439 годзе.

Пошукі магчымага аб'яднання католікаў і праваслаўных працягваліся не адно стагоддзе. На тэрыторыі Беларусі такую ідэю з мэтых умацавання ўнутранага адзінства дзяржавы выношвалі амаль што ўсе вялікія князі, пачынаючы з Вітаўта. Аднак першым рэальным крокам на гэтым шляху стала менавіта Фларэнційская унія, якая была заключана на ўсяленскім саборы ў Італіі, і абвясціла аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў пад уладай папы рымскага. Пры гэтым праваслаўныя павінны былі прызнаць каталіцкія догмы, але захоўвалі сваю абраднасць, мову богаслужэння і г. д. Па сутнасці, Фларэнційская унія заклала асноўныя прынцыпы, на якіх пазней была заснавана Брэсцкая. Аднак першая спроба аб'яднання цэркваў не была прызнанай большасцю каталіцкіх і праваслаўных іерархаў на тэрыторыі сучаснай Польшчы, Беларусі, Украіны. На гэтых землях яна мела толькі эпізадычнае распаўсюджванне. Уніяцкі манастыр у Белай Царкве — якраз такі надзвычай рэдкі выпадак.

Сёння ўнутры царквы бадзяюцца козы
Вядома, што Троіцкая царква была пашкоджана і ра­ман­та­валася ў XVII стагоддзі, пазней дзейнічала як праваслаўная. Ужо ў савецкі час, у 1930-х гадах, яна была разбурана і з таго часу не аднаўлялася.

У другой палове ХХ стагоддзя царкву аблюбавалі альпіністы, якія выкарыстоўвалі яе сцены для трэніровак. На башні-званіцы і зараз можна прачытаць напаўсцёрты надпіс: "Альпинизм — школа мужества". Заняткі ў альпіністаў, трэба адзначыць, былі небяспечнымі, аб чым сведчыць таблічка на адной са сцен у памяць дзяўчыны, якая тут некалі загінула. Відаць, да храмаў усё ж такі неабходна адносіцца з вялікай павагай.

Магутная старадаўняя пабудова з тоўстымі сценамі і контр­фор­самі сёння выглядае дастаткова моцнай. Думаецца, што і ў такім выглядзе старая царква зможа праіснаваць яшчэ вельмі доўга, але хочацца спадзявацца, што калі-небудзь яна ўсё ж дачакаецца чарговага аднаўлення.


Фотагалерэі:  Усе фота (16 шт.)